Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс у ходзе свайго візіту ў Эстонію заявіў, што для трох краін Балтыі няма большай пагрозы, чым тая, якую ўяўляе для іх «непрадказальны сусед», г.зн. Расія, паведамляе ВВС.

Па словах Пенса, Масква працягвае «спрабаваць сілай перакроіць міжнародныя мяжы, падрываць дэмакратыю ў суверэнных дзяржавах і настройваць свабодныя краіны Еўропы адна супраць адной».

Пасля сустрэчы з прэзідэнтамі Эстоніі, Латвіі і Літвы (краін-сяброў НАТА) Пенс заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер працягваць аказваць падтрымку гэтым дзяржавам.

«Моцны і адзіны блок НАТА сёння з'яўляецца больш неабходным, чым калі-небудзь з моманту падзення камунізму чвэрць стагоддзя таму», — адзначыў віцэ-прэзідэнт.

«І ні адна пагроза не навісае над краінамі Балтыі шырэй, чым спектр агрэсіі з боку непрадказальнага суседа з усходу», — заявіў Пенс.

Ён таксама дадаў, што ЗША гатовыя абараняць бяспеку прыбалтыйскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?