Выдавецтва Los Angeles Times паведаміла аб тым, што гораду ўдалося дамовіцца з МАК па пытанні прыёму Алімпійскіх гульняў 2028 года.

Летняя алімпіяда можа прыехаць у «горад анёлаў» ўжо ў трэці раз. Раней свае кандыдатуры знялі Рым, Будапешт і Гамбург. Яны адмовіліся прымаць Гульні 2024 года і тады прэтэндэнтаў засталося ўсяго двое — Парыж і Лос-Анджэлес. У ліпені абодва горады былі ўхваленыя для правядзення Алімпіяды. Пры гэтым, па згодзе паміж бакамі, было вырашана ў 2024 годзе прывезці Гульні ў Парыж, а праз чатыры - у LA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0