01.08.2017 / 11:46

БТ: Саладуха сеў на шпагат на дулы двух танкаў ВІДЭА 64

Знакаміты шпагат Жан-Клода Ван Дама выканае Аляксандр Саладуха. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, 10 жнівеня спявак і народны ўлюбёнец Аляксандр Саладуха ў тэлеэфіры «Беларусь 1» прадэманструе выдатную фізічную форму.

Саладуха вырашыў не толькі паўтарыць знакаміты шпагат Жан-Клода Ван Дама, але і ўдасканаліць яго: замест двух грузавікоў спявак расцягнецца ў шпагаце на ствалах паміж двума танкамі.

Вынікі эксперымента будуць падведзеныя 10 жніўня ў праекце Агенцтва тэленавін «Спецыяльны рэпартаж» ў вячэрнім эфіры. Пакуль выйшаў прома-ролік:

4
Satan / Адказаць
01.08.2017 / 11:52
Это будет мем.
2
Ахрэм / Адказаць
01.08.2017 / 11:54
Спадзяюся, танкі пры гэтым будуць ехаць і страляць.
2
ВАЛОЖЫНЕЦ / Адказаць
01.08.2017 / 11:59
Сала духа піярыцца
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру