Ваеннаслужачая сіл спецыяльных аперацый, яфрэйтар кантрактнай службы Ганна Кавалеўская заняла першае месца ў этапе па агнявой падрыхтоўцы «Снайпер» у межах конкурсу «Ваяр Садружнасці», паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Ганна Кавалеўская.

Ганна Кавалеўская.

Удзельнікі конкурсу зрабілі па пяць стрэлаў з аўтамата АК-74 стоячы, з калена і лежачы.

Па выніках сярод жанчын прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: Першае месца - у Ганны Кавалеўскай, другое - у малодшага сяржанта кантрактнай службы Людмілы Губаравай з Казахстана, трэцяе - у малодшага сяржанта кантрактнай службы Ліліі Даутавай з Расіі.

Спаборніцтвы прайшлі на палігоне 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У іх бралі ўдзел чатыры каманды, якія прадстаўляюць Узброеныя сілы Беларусі, Арменіі, Казахстана і Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0