1. Беларуская фарміндустрыя: невядомы тыгр

Мы пабывалі ў Барысаве, дзе месціцца прадпрыемства-лідар беларускай фармацэўтычнай індустрыі, на ўласныя вочы пабачылі асаблівасці вытворчага працэсу, а таксама высветлілі, ці існуе розніца паміж лекавымі сродкамі замежнай вытворчасці і іх беларускімі аналагамі.

2. Эстонія: як выглядае моцная лічбавая нацыя ХХІ стагоддзя

Пакуль Беларусь толькі збіраецца будаваць IT-краіну і робіць першыя кволыя крокі ў тым, каб перавесці адміністрацыйныя паслугі ў лічбавы фармат, Эстонія, адная з самых маленькіх былых савецкіх рэспублік, ужо стала сапраўднай лічбавай нацыяй і першай у свеце рэалізавала канцэпцыю «электроннага рэзідэнцтва».

3. У дэкрэт аб беларускім ПВТ прапануюць дадаць палажэнні пра токены. У сувязі з гэтым — топ-5 фактаў пра біткойны

Мы вырашылі растлумачыць, што такое біткойн і хто з'яўляецца яго эмітэнтам. Што гэта, як гэта працуе і ці можна стаць біткойнавым мільярдэрам — пра гэта чытайце ў артыкуле.

4. Тыя, хто будзе пасля людзей: топ-5 самых сучасных робатаў

З года ў год мы чуем усё больш навінаў, звязаных з прасоўваннем высокіх тэхналогій і штучнага інтэлекту ў нашае жыццё. Некаторыя асабліва ўражлівыя ва ўвесь голас вяшчаюць аб будучым паўстанні машын — адным з сцэнараў развіцця тэхнакратычнага грамадства. Паглядзіце нашу падборку з пяці чалавекападобных робатаў і самі вырашыце, ці ўяўляюць яны пагрозу грамадству, ці з’яўляюцца ўсяго толькі карыснымі (ці бескарыснымі) прыладамі ў нашых руках.

5. Знайшлі аўтара рукапісу, напісанага на невядомай мове невядомым аўтарам з выкарыстаннем невядомага алфавіту?

Рукапіс Войніча — кніга, напісаная, меркавана, ў XV стагоддзі невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаннем невядомага алфавіту. Усяго ў рукапісе прыкладна 250 тысяч словаў. 

6. Якія непрыемнасці можа прынесці вялікі айсберг, што адкалоўся ад Антарктыды? Каментар навукоўца

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута геаграфіі РАН, кандыдат геаграфічных навук Андрэй Глазоўскі патлумачыў працэсы, якія адбываюцца ў Антарктыдзе.

7. Рэвалюцыя ў чыстцы зубоў: шчотка-аўтамат чысціць за 10 секунд ВІДЭА

Сярэднестатыстычны чалавек траціць на чыстку зубоў ад 50 да 100 дзён свайго жыцця. Стаматолагі кажуць, што рэдка хто чысціць зубы належныя тры хвіліны. Некаторыя нават прапускаюць вечаровую чыстку з-за моцнай стомленасці пасля цяжкага дня. Але ўсё можа змяніцца, калі ў продажы з'явіцца аўтаматычная шчотка, якая сама пачысціць вашыя зубы ўсяго за 10 секунд!

8. Створаны супермоцны біяклей, які здольны склейваць вільготныя паверхні, у тым ліку сэрца

Хімікі з Гарварда стварылі незвычайны біялагічны клей, які ліпне да мокрых паверхняў і дазваляе склейваць практычна любыя тканіны арганізма чалавека, у тым ліку і пашкоджаную сардэчную мышцу.

9. Няпростая гісторыя вынаходніцтва шарыкавай ручкі

Шарыкавая ручка, або асадка, настолькі моцна ўкаранілася ў нашым жыцці, што цяжка нават уявіць, што гэтая, здавалася б, простая прылада не праіснавала яшчэ і ста гадоў і мае зусім няпростую гісторыю.

10. Шпіёны, КДБ і камп'ютары Мас: як 32 гады таму Стыў Джобс наведаў СССР

У пачатку ліпеня 1985 года сузаснавальнік Apple Стывен Пол Джобс упершыню наведаў Маскву і Савецкі Саюз. Падчас двухдзённай паездкі кіраўнік Apple выступіў для студэнтаў з лекцыяй, наведаў вечарыну, прысвечаную Дню незалежнасці ў амерыканскай амбасадзе, абмеркаваў вытворчасць Mac у СССР, а таксама фактычна хаваўся ад КДБ з-за пахвалы рэвалюцыянера Льва Троцкага. Гэты дзень у гісторыі апісваецца ў артыкуле. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?