Вёска Солішкі, што ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, ледзь не стала месцам жорсткай разні. На выходных мясцовы жыхар кідаўся з нажом на аднавяскоўцаў.

Некалькі дзён запар мужчына ўжываў спіртное, а калі перастаў — то вырашыў пачаць забіваць.

«Позна ўвечары каля яго дома праходзіла мясцовая жыхарка 1984 года нараджэння. Зламыснік выбег і нанёс ёй тры ўдары кухонным нажом у вобласць грудной клеткі», — паведамляе гродзенская міліцыя.

Пацярпелая атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. На шчасце, жанчына змагла вырвацца і ўцячы, менавіта таму яна і засталася жывая. Праз некаторы час яе сустрэлі мясцовыя маладыя людзі, якія выклікалі хуткую і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Аднак зламыснік не спыняўся. Мужчына пайшоў да свайго суседа і пачаў грукаць у дзверы і вокны. Але сусед выйшаў з палкай, змог скруціць падазраванага і перадаць міліцыі.

Цяпер вясковец затрыманы, распачата крымінальная справа. Мужчыну пагражае расстрэл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?