Рэферэнтная група «Еўрабачання» ўнесла шэраг змяненняў у рэгламент правядзення песеннага конкурсу. Як паведамляе EscToday, згодна са зменамі, нацыянальныя вяшчальнікі не павінны будуць уключаць у свае дэлегацыі асоб, якія маюць пэўныя абмежаванні на ўезд у краіну-гаспадыню «Еўрабачання».

Такое рашэнне было прынята праз інцыдэнт вакол расійскай спявачкі Юліі Самойлавай, якая наведвала акупаваны Крым і не змагла наведаць з-за гэтага Кіеў, у якім сёлета праходзіў конкурс.

Акрамя таго, у склад журы не павінны быць уключаныя асобы, якія так ці інакш звязаныя з удзельнікамі конкурсу або маюць пэўныя інтарэсы. Гэтыя змяненні зробленыя для таго, каб журы магло ацаніць артыстаў толькі грунтуючыся на сваім досведзе і прафесіяналізме.

Таксама змены закранулі графік падрыхтоўкі да конкурсу пасля таго, як украінскі бок меў праблемы з графікам арганізацыі песеннага спаборніцтва. Цяпер Еўрапейскі вяшчальны саюз пакідае за сабой права перадаць права арганізацыі конкурсу іншаму вяшчальніку ў выпадку затрымак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?