Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Што тычыцца складаных тэм, якія цяжка засвойваюцца вучнямі, то іх альбо перанеслі ў старэйшыя класы, альбо пакінулі для паглыбленага вывучэння.

Вольга Зелянко прывяла тры канкрэтныя прыклады.

Біялогія

У звычайным базавым курсе біялогіі больш не будзе раздзелаў «Паводзіны як вынік эвалюцыі» і «Структурная арганізацыя і рэгуляцыя функцый жывых арганізмаў». Іх будуць вывучаць толькі на павышаным узроўні.

Матэматыка

У матэматыцы праходзіць «Вытворную» таксама будуць толькі тыя, хто вывучаюць прадмет паглыблена.

Беларуская мова

Памятаеце з курса беларускай мовы, як адрозніць пэўна-асабовы сказ ад няпэўна-асабовага — віды аднасастаўнага сказа? Вырашана, што сучаснаму школьніку гэта ведаць не асабліва і патрэбна, паколькі цяжка сказаць, якая ў гэтым веданні практычная скіраванасць. Ад вучня будзе патрабавацца, каб ён проста адрозніваў аднасастаўны сказ ад двухсастаўнага.

Сярод новаўвядзенняў і тое, што цяпер будуць менш патрабаваць зубрыць, завучваць складаныя фармулёўкі.

Узяць, да прыкладу, тэму ў курсе беларускай мовы «Сэнсава-стылістыстычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы». Цяпер яе будуць вывучаць праз практычны разбор тэкстаў розных стыляў, тыпаў і жанраў маўлення.

Таксама з праграмы прыбралі тэмы, якія фактычна дубляваліся ў розных прадметах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?