Пажылая пара знаходзілася ў лесе ў Гарадоцкім раёне амаль 5 сутак. Шукаць іх пачалі толькі на трэці дзень. У выніку мужчына памёр, жанчыну выратавалі. Падрабязнасці трагедыі TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Муж і жонка, жыхары вёскі Канчане, сышлі ў грыбы ўвечары 28 ліпеня. Іх дачка не магла ім датэлефанавацца некалькі дзён, на трэція суткі — днём 31 ліпеня — яна звярнулася ў міліцыю. Распавяла, што 28 ліпеня маці прыязджала ў госці да сына ў Гарадок.

69-гадовых старых шукалі і міліцыя, і ратавальнікі, і вяскоўцы. Жанчыну знайшоў раніцай 2 жніўня адзін з мясцовых жыхароў. Яна была вельмі стомленая. Распавяла, што яны з мужам заблукалі. Сыходзячы з хаты, тэлефоны з сабой не ўзялі. Паводле яе слоў, муж памёр напярэдадні, 1 жніўня. Але месца, дзе знаходзіцца цела, пенсіянерка пазначыць не змагла.

Цяпер цела мужчыны шукаюць з дапамогай тэхнікі МНС. Жанчыну шпіталізавалі.