Генадзь Фядыніч, лідар незалежных прафсаюзаў.

Генадзь Фядыніч, лідар незалежных прафсаюзаў.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў. У 2011 годзе аналагічная гісторыя здарылася з самім Бяляцкім, ён быў асуджаны на 4 з паловай гады за нясплату падаткаў.

«Затрыманы кiраунiк незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядынiч. Затрымлiваў яго ДФР КДК, дакладна, як мяне. I абвiнавачванне тое самае, няcплата падаткаў у асаблiва буйных памерах, артыкул 243 частка 2, — напісаў у сваім фэйсбуку праваабаронца. — Няма сумневу, што справа гэтая палiтычная. Улады вырашылi расправiцца з няўгоднымi i насамрэч незалежнымi прафсаюзамi, помсцячы за вясну-2017 i баючыся гарачай восенi, бо асноўныя праблемы ў эканомiцы не вырашаныя, i яны прадугледлiва б'юць па самых для iх небяспечных.

Беларускае грамадства павiнна як найхутчэй i як найгалосней выказацца па справе затрымання Генадзя Фядынiча. Не — новым палiтычным зняволеным у Беларусi!»

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?