Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных здарэннях, падчас праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру (да 23 м/с) пацярпелі 24 населеныя пункты ў 9 раёнах Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Пашкоджаны дахі 19 жылых дамоў, 3 вытворчых і 28 сельскагаспадарчых будынкаў. Зафіксаваныя 14 выпадкаў падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаны 5 легкавікоў.
А 15.13 2 жніўня паступіла паведамленне пра падзенне дрэва на мікрааўтобус (унутры знаходзіліся 2 дарослых і 5 дзяцей) каля вёскі Кобузі Вілейскага раёна. Загінула дзяўчынка 2006 года нараджэння.
А 19.30 гэтага ж дня паступіла паведамленне аб пашкоджанні лесу на плошчы 30 га каля вёскі Зайцы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Паводле «Белэнерга», на працягу сутак парушалася электразабеспячэнне 519 населеных пунктаў.