03.08.2017 / 13:19

Прапанавалі працу прастытуткамі ў Стамбуле — двое грузінаў вербавалі беларускіх студэнтак 13

Патэнцыйных «супрацоўніц» мужчыны шукалі праз сацсеткі.

«Знаёміліся падазраваныя ў сацыяльных сетках з маладымі дзяўчынамі шляхам прастаўлення «лайкаў» пад фатаграфіямі дзяўчат, уступалі ў размову, вялі перапіску, цікавіліся асабістым жыццём і прыбыткам уладальніцы акаўнта, - паведамляе Следчы камітэт. — Падчас далейшай перапіскі прапаноўвалі суразмоўніцы зарабіць на тым, каб знайсці маладых дзяўчат, якія пагадзіліся б на працу ў Турцыі. За кожную дзяўчыну абяцалі пэўную суму».

Следства высветліла, што ў далейшым падазраваныя сустракаліся з дзяўчатамі і падрабязна тлумачылі ўмовы працы і аплаты паслуг, якія дзяўчаты павінны будуць аказваць на тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі, спосабы сувязі са сваякамі і знаёмымі, папярэджвалі аб канспірацыі. Таксама падазраваныя набывалі праязныя квіткі да Мінска і аплачвалі авіяпералёт у Турэцкую Рэспубліку.

Падазраваныя ідуць на сустрэчы. Кадры з аператыўнага відэа СК.

У маі 2017 года падазраваныя прыехалі ў Віцебск, дзе некалькі разоў сустракаліся ў з трыма жыхаркамі Віцебска, двум з якіх прапаноўвалі выезд у Турцыю для занятку прастытуцыяй. Дзяўчаты былі 18-гадовымі студэнткамі. Працаваць ім прапанавалі ў Стамбуле.

Але 25 мая мужчынаў затрымалі ў Віцебску. Высветлілася, што яны маюць грамадзянства Грузіі. Аднаму з «працадаўцаў» — 27 гадоў, яго «калегу» — 31.

Мужчыны знаходзяцца пад вартай. Ім пагражае да 10 гадоў.

Матэрыялы справы перададзеныя ў суд.

УШ

4
dfitbvz / Адказаць
03.08.2017 / 13:34
хачам по полной!
4
Ivan / Адказаць
03.08.2017 / 13:57
Суд, разбор, кастрацыя i срок па рашэннi суду.
3
Гумка / Адказаць
03.08.2017 / 14:16
Пускай грузинок продают. А 10 за такое это еще мало.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру