03.08.2017 / 13:53

У Мінску шукаюць мужчыну, які ўзяў у абменніку лішнія 900 рублёў ФОТА 14

У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнуліся супрацоўнікі аднаго з банкаў з просьбай дапамагчы высветліць асобу невядомага мужчыны, якому падчас абмену валюты памылкова выдалі болей грошай, чым неабходна. Пра гэта паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы чэрвеня. Мужчына падышоў да акенца касіра і перадаў яму буйную суму ў замежнай валюце, каб абмяняць іх на рублі. Касір выдаў кліенту на 900 рублёў больш пакладзенай сумы. Мужчына забраў грошы і сышоў.

0
Сами с усами / Адказаць
03.08.2017 / 14:00
Яны там у банках, што знарок лiшнiя грошы даюць цi лiчыць ня умеюць?
0
Павел Бандаровіч / Адказаць
03.08.2017 / 14:15
Ізноў. А калі будзе пра тое што банк недаплаціў 900 рублёў і цяпер шукае чалавека каб вярнуць?
0
Гаргона / Адказаць
03.08.2017 / 14:20
Вой, дык гэта ж ён!!!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру