03.08.2017 / 17:08

У Вільні адкрываецца паркоўка Park & Ride: пакінуўшы там машыну за 2 еўра, да канца дня можна ездзіць грамадскім транспартам бясплатна 3

У Вільні 31 ліпеня адкрываецца першая паркоўка Park & Ride («Паркуйся і едзь»), на якой кіроўцы могуць пакінуць аўтамабіль і перасесці на грамадскі транспарт. Такая сістэма паркоўкі ўжо набыла папулярнасць у Еўропе, піша Delfi.

Delfi

Паркоўка адкрываецца на вул. Укмяргес, ля ГЦ Senukai. У Вільні з'явяцца яшчэ дзве такія паркоўкі — на Жвярынасе, на вул. Селю ля тралейбуснага кальца і ля арэны Siemens.

Прадстаўнікі кампаніі Susisiekimo paslaugos раней казалі, што кіроўцы, пакінуўшы аўтамабілі на гэтых паркоўках за 2 еўра, змогуць да канца дня ездзіць грамадскім транспартам без дадатковай платы.

Дзеянне сістэмы плануюць ацаніць да канца кастрычніка 2017 года, пазней хочуць уладкаваць яшчэ 20 такіх парковак.

Сістэма Park & Ride дзейнічае амаль ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, уключаючы Талін, Варшаву і Рыгу.

nn.by

0
фlona / Адказаць
03.08.2017 / 17:26
а чаму ня так як у галiлеа?
0
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
03.08.2017 / 18:30
А можна заплаціць за паркоўку, ня маючы машыны ? :)
0
Tamara / Адказаць
03.08.2017 / 23:25
Дык у Вільні ж усе цывілізавана,для людзей а не для паказухі накшталт "чысценька",або куча кантралераў да грамадскага транспарту ,асабліва калі ты спяшаешся і гэтая гаворка-трасянка кантралера ,які яшчэ можа перакрыўляць беларускую мову,гэткія саўковыя манеры,што атрымліваеш стрэс на ўвесь дзень,дзе яны іх вылаўліваюць


(кантралераў) ,у якім часе???А яшчэ ў Гродне курсуюць аўтобусы савецкіх часоў,вельмі тарахцяць і пыл слупом,некаторые смелые людзі памячалі фарбай "Спісаць", але аўтапарк замалеўваў і яны ходзяць і зараз.........жывем у раі,хай нам зайздросціць Захад

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру