03.08.2017 / 17:36

Скарынавы гравюры ўпершыню выдадзены ў колерах 6

Ілюмінаваныя дрэварыты з Бібліі Францішка Скарыны (Да 500-годдзя беларускага кнігадруку). Камплект паштовак у абгортцы (10 шт.). На беларускай і ангельскай мовах. Дызайнер Віталь Катовіч. Аўтар тэксту Зьміцер Санько. Перакладніца Вольга Калацкая. «Тэхналогія», 2017.

Камплект складаюць паштоўкі з наступнымі сюжэтамі:

  1. «Фараонава дачка знайшла хлопчыка Майсея ў вадзе»
  2. «Ісус Навін вядзе ізраілевых людзей цераз Ярдан»
  3. «Асілак Самсон раздзірае льва на дарозе»
  4. «Рут, прабаба цара Давіда, збірае за жняцамі каласы»
  5. «Цар Давід іграе ў гуслі, несучы ківот Гасподні»
  6. «Удавіца Юдыт адсякае галаву ваяводу Алаферну»
  7. «Цар Саламон ставіць храм Госпаду Богу ў Ерусаліме»
  8. «Саламон гутарыць з царыцай Саваю»
  9. «Царыца Эстэр прыйшла да цара Асвера»
  10. «Ерамія, прарок Гасподні, плача, гледзячы на Ерусалім»

Дзеля лепшай захаванасці і надання святочнага выгляду камплект паштовак у абгортцы запакаваны ў празрысты пакет, што асабліва ацэняць калекцыянеры. Гэта цудоўны падарунак да нашага слаўнага юбілею.

Улічваючы шырокае распаўсюджанне цяпер у моладзевым асяроддзі посткросінгу, выдаўцы даюць магчымасць набываць паштоўкі і паасобку. Рассылаючы іх па ўсіх кантынентах, вы папулярызуеце ў шырокім свеце імя Скарыны, нашу культуру і мову.

Пытайцеся гэтыя паштоўкі ва ўсіх кнігарнях краіны. На сённяшні дзень яны ўжо ёсць у менскіх кнігарнях «Акадэмкніга», «Светач», «Веды» і ў ІП Алеся Дудара.

НВК «Тэхналогiя» 
УНП 100008965

0
Siargei / Адказаць
03.08.2017 / 18:23
Дадаць яшчэ і паштовыя маркі. То будзе вельмі добра.




1
Раман / Адказаць
03.08.2017 / 18:27
Калі адкрываў артыкул, думаў: "100% выдадзены не ў Беларусі". Аднак прыемназдзіўлены. Добра, што наша краіна нарэшце пачынае шанаваць сваю спадчыну, што спрадвеку лічыцца нормай ва ўсім свеце. 
0
Літаратар / Адказаць
03.08.2017 / 22:06
Раман,

Зьміцер Санько і "Тэхналёгія" ўвесь час, ад пачатку 90-х гадоў, толькі й займаюцца тым, каб вяртаць нашу спадчыну.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру