Надвор'е44

У выхадныя — горача і кароткачасовыя дажджы

Гарачае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі ў Белгідрамеце.

фота Сяргея Гудзіліна

Самы гарачы дзень летняга сезону 2017 года быў 2 жніўня, сярэднесутачная тэмпература паветра перавысіла кліматычную норму на 4-8 градусаў, а днём паветра прагравалася да плюс 29-35. «Атмасфера вельмі рухомая, і ўчора днём атмасферны фронт выцесніў гарачае паветра. Лета працягваецца, і ў бліжэйшыя дні захаваецца па-летняму цёплае надвор'е, але без навальнічных дажджоў не абыдзецца», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Прагрэлася вада ў рэках і вадаёмах. Тэмпература вады на Заходняй Дзвіне складае 20-22 градусы вышэй за нуль, на Нёмане — 22-24, на Дняпры — плюс 22-25, на Сожы і Прыпяці-каля 25 градусаў цяпла, на возеры Нарач — плюс 22, на Заслаўскім і Вілейскім вадасховішчах — 21 градус вышэй за нуль.

У пятніцу, 4 жніўня, пад уплывам чарговай сістэмы атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 16-22 градусы вышэй за нуль. Днём будзе 24-29 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе чакаецца плюс 30-32.

У суботу надвор'е будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых няўстойлівых паветраных мас, у некаторых раёнах не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да плюс 20. Днём прагназуецца 22-29 градусаў.

У нядзелю, 6 жніўня, надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па захадзе адаб'ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу будзе без ападкаў, днём у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль. Днём чакаецца 21-28 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 30.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е. У панядзелак ноччу пераважна па ўсходзе, днём у некаторых раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, днём будзе плюс 21-28.

У аўторак і сераду, 8-9 жніўня, надвор'е будзе фармаваць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўднёвым захадзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 20-27 цяпла. У сераду па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 28-30.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны6

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай7

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў6

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time13

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць