У 60 % выпадкаў крадуць мабільныя тэлефоны.
Пра гэта паведаміў намесьнік начальнік апэратыўна‑пашуковага аддзелу ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Бізюк.
Потым крадуць партманэты, гаманцы.
Часьцей за ўсё крадзяжы адбываюцца ў грамадзкім транспарце, крамах, на рынках.
Ды й самыя крымінальныя гарадзкія маршруты грамадзкага транспарту — тыя, што праходзяць ля найбуйнейшых крамаў ці гандлёвых цэнтраў.