Мэр латвійскай сталіцы Ніл Ушакоў на сваёй старонцы ў фэйсбуку апісаў непрыемную сітуацыю, у якую на гэтым тыдні трапілі беларускія турысты.

Ніл Ушакоў.
«У іх бусіка ўначы скралі шыны з дыскамі, але дзяржаўная паліцыя дапамагла ў інтэрнэце знайсці новыя, даставіць і ўсталяваць, каб вандроўнікі маглі рухацца далей», — напісаў ён. Трэба сказаць, што ў сваім допісе мэр першапачаткова напісаў «турісты із Белоруссіі».

Глеб Лабадзенка, заўважыўшы прыкрую недарэчнасць, патлумачыў спадару Ушакову, як трэба пісаць назву краіны па-беларуску і па-руску. І даслаў выяву беларускай Канстытуцыі.

Мэр Рыгі адрэагаваў імгненна. Ён выбачыўся па-беларуску і адрэдагаваў свой допіс.

Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары