Удзельнікам нямецкагагурта Scooter, якія 4 жніўня прыляцелі ў анексаваны Крым, тым самым парушыўшы закон Украіны, пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта Крым.Рэалііраспавяла прэс-сакратар пракуратуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым Таццяна Ціхончык.

«Па звароце народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрыя Белацаркоўца аб парушэнні патрабаванняў украінскага заканадаўства калектывам нямецкай групы Scooter, пракуратурай Аўтаномнай Рэспублікі Крым унесеныя звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў па арт. 332-1 КК Украіны па факце парушэння замежнікамі парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе (да 8 гадоў пазбаўлення свабоды)», — распавяла прэс-сакратар.

Па словах прадстаўніка ведамства, пракуратура накіруе запыты ў кампетэнтныя органы Германіі аб прадастаўленні міжнароднай прававой дапамогі, каб ажыццявіць допыт удзельнікаў групы.

У канцы чэрвеня амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік сустракаўся ў Гамбургу з менеджарам нямецкай групы Scooter, каб адгаварыць музыкаў ад выступу у анексаваным Крыме.

Нягледзячы на гэта, музыкі Scooter прыбылі ў Крым, каб выступіць на музычным фестывалі ZBFest ў Балаклаве.

17 чэрвеня сакратар камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Іван Віннік заявіў, што Scooter забароняць уезд ва Украіну, калі музыканты адправяцца ў анексаваны Крым праз Маскву.

Франтмэн Scooter Эйч Пі Бакстэр раней заявіў у каментары інфармагенцтву dpa, што гурт бачыць ва ўдзеле ў фестывалі «выключна музычную падзею».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0