Францускія агенцтвы паведамілі, што чатыры ўзброеныя бандыты на надзіманай лодцы каля апоўначы атакавалі 55-мэтровую яхту коштам у 36 мільёнаў даляраў, што стаяла ў карсыканскім Порта Веча .

10 чалавек экіпажу й 9 пасажыраў не аказалі супраціву нападнікам. Тыя забралі ў іх грошы, спустошылі сэйф і ўцяклі з больш як 180 тысячамі нарабаваных даляраў.

Цікава, што кожны з пасажыраў заплаціў за тыдзень круізу на яхце ізраільскага мільянэра Ляйтэрсдорфа суму большую за ўсё нарабаванае піратамі — па 240 тысяч даляраў кожны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?