05.08.2017 / 18:03

У Львове з'явіцца «разумны» турыстычны маршрут 2

На вуліцах Львова будуць устаноўленыя інфармацыйныя табліцы для турыстаў і стрэлкі з QR-кодамі, якія ўтрымліваюць поўныя даныя аб маршруце «Упершыню ў Львове» на шасці мовах. Чакаецца, што маршрут пачне функцыянаваць у верасні гэтага года, паведамляе Укрінформса спасылкай на мясцовы рэсурс «Твоє місто».

senfil.net

«Згодна з рашэннем выканкама Львоўскаай гарадской рады, у цэнтральнай частцы горада будуць устаноўленыя 15 інфармацыйных табліц і 40 стрэлак-паказальнікаў на плошчах Рынак і Кафедральная, а таксама па вул. Славацкага, Каперніка, Тэатральнай, Музейнай, Кракаўскай, Падвальнай і на пр. Свабоды. Маршрут складзены па кнізе І. Лямко «Львоў перадусім», — гаворыцца ў публікацыі.

Адзначаецца, што падарожжа па Львова аб'яднае 15 самых цікавых славутасцяў горада. Маршрут будзе пачынацца каля фантана Нэптуна на плошчы Рынак. За 2-3 гадзіны можна будзе прайсці ўнікальныя атракцыі Львова і даведацца цікавыя падрабязнасці пра іх.

Як пазначана ў рашэнні выканкама, інфармацыйныя таблічкі будуць мець фармат А4, і, акрамя QR-кода, там будзе размешчаны сімвал інавацыйнага турмаршрута ў выглядзе льва з нумарам лакацыі. Каменныя стрэлачкі на ходніках пакажуць шлях да наступнай славутасці.

Прачытаўшы з дапамогай смартфона код, турыст атрымае інфармацыю аб маршруце на ўкраінскай, польскай, англійскай, нямецкай, рускай і кітайскай мовах.

1
...адкуль багацце будзе? / Адказаць
05.08.2017 / 20:03
Толькоькi й чуваць з надыходам лета: Львоу,ды Львоу i ужо не першы год, нядрэнна мусiць зарабляе нехта на турыстычным напрамку меавiта у гэты город.Нахваталiся смартфонау,як малпа акулярау...Зарабляць не навучылiся, а прагуляць...Мо лепей свае адбудаваць,каб яшчэ прыгажэйшыя былi чым Прага,Рым,Па
0
турист / Адказаць
05.08.2017 / 22:49
В Ужгороде такие QR-коды МТС уже несколько лет как расставил. Только толку ноль! А тут это как ноу-хау приподносится! Не работает. Что-то новое надо придумывать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру