05.08.2017 / 19:15

Літва раскрытыкавала праект дызайну новага замежпашпарта Польшчы — з-за Вострай брамы 65

Літва раскрытыкавала праект дызайну новага замежпашпарта для грамадзян Польшчы, на адной са старонак якога можа з'явіцца Вострая брама — адзін з сімвалаў літоўскай сталіцы. З гэтай нагоды МЗС Літвы выклікала намесніка амбасадара Польшчы ў Вільні, паведамляе Радыё Польшча.

zaprojektujpaszport.gov.pl

Па словах віцэ-міністра замежных спраў Літвы Нерыса Германаса, літоўскі бок не можа пагадзіцца з праектам дызайну новых польскіх пашпартоў.

«Вострая брама з абразом Найсвяцейшай Панны Марыі знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Таму выява яе капліцы не можа быць выкарыстаная ў дызайне афіцыйных дакументах іншай дзяржавы», — адзначыў літоўскі дыпламат.

Акрамя Вострай брамы, на новых польскіх пашпартах таксама можа з'явіцца малюнак Мемарыяла львоўскіх арлянят.

Новы дызайн замежных пашпартоў з'яўляецца адным з элементаў святкавання стагоддзя незалежнасці Польшчы, якое прыпадае на 11 лістапада 2018.

МУС Польшчы аб'явіла акцыю, у ходзе якой палякі могуць выбіраць у інтэрнэце сімвалы, самыя папулярныя з якіх пасля будуць выкарыстаныя ў новым дызайне польскага замежпашпарта. У дадзены момант Вострая брама набрала 15 тысяч галасоў і займае другую пазіцыю сярод найбольш папулярных знакаў.

nn.by

27
Anarkisto / Адказаць
05.08.2017 / 19:25
Матка Боска Вострабрамска! Хто толькi ня душыцца за нашу сьвятую Вострую браму! Вярнiце Вiльню беларусам i будзе вам мiр ды шчасьце)
10
Олег / Адказаць
05.08.2017 / 19:31
Наминутку ни польша не тем более жамойть ге имеют к этим символам никаково отнлшения. К сожалению у на это основному населению наплевать
87
tm / Адказаць
05.08.2017 / 19:45
там всегда поляки жили, это литовцы со своих хуторов понаезжали, даже сейчас добрая часть Вильно и все окрестности этническими поляками заселены. В Шальчининкскам районе так вообще поголовно все поляки. 
Паказаць усе каментары/ 65 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру