05.08.2017 / 22:13

Расійскі святар паехаў у тур па манастырах, а знайшоўся ў Віцебску ў прытоне з прастытуткамі 73

Пры штурме прытона з прастытуткамі ў Віцебску затрыманы бацюшка з расійскага горада Усевалажска, паведамляе рэгіянальны партал 47news. Айца Мікалая Кірэева нібыта падазраюць у спробе вывезці прастытутак у Санкт-Пецярбург у якасці тавару.

Айцец Мікалай.

39-гадовага айца Мікалая сталі шукаць, бо яго жонка напісала ў мясцовую паліцыю заяву аб знікненні мужа. Той сказаў, што з'ехаў у паломніцкі ваяж па Маскоўскай вобласці, аднак перастаў адказваць на званкі.

Паведамляецца, што заведзена крымінальная справа па частцы 2 артыкула 171 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй … спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй … альбо з выкарыстаннем для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняга, цi ўчыненыя арганізаванай групай».

Айцец Мікалай знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Віцебску.

6
Ахрэм / Адказаць
05.08.2017 / 22:27
РПЦ у дзеянні.
4
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
05.08.2017 / 22:29
Так бы мовіць трапіу да сваіх .
6
смотрящий / Адказаць
05.08.2017 / 22:31
кинулся в блуд батюшка-водка бабы 

Паказаць усе каментары/ 73 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру