Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
Фота 8 з 11
06.08.2017 / 03:36

Сюрпрыз ад Скарыны: сямейны партрэт на гравюры ў Бібліі

6 жніўня спаўняецца 500 гадоў беларускаму друкаванаму слову. У 1517 Францыск Скарына з Полацка выдаў у Празе «Псалтыр», пераклаўшы яго па-старабеларуску. Гэта была першая друкаваная кніга на мове ўсходніх славянаў. Свае выданні Скарына ілюстраваў гравюрамі, з якіх, кажуць даследчыкі, можна многае даведацца пра жыццё і выгляд яго сучаснікаў, а нават яго сям'і. 

Непадпісаныя партрэты ў Бібліі

На працягу 2015-17 гадоў дацэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе доктар Пэтр Войт шляхам параўнаньня з тагачаснымі партрэтамі ідэнтыфікаваў на гравюрах у Бібліі Скарыны каля дзесяці вядомых людзей таго часу.

Гэта, нагадаю, чэскі кароль XV стагодзьдзя Іржы з Падэбрад, кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт І Стары, чэскія каралі з дынастыі Ягайлавічаў Людвік і Ўладзіслаў ІІ, папа рымскі Юлій ІІ, чэская каралева Ганна дэ Фуа — жонка Ўладзіслава ІІ і г.д.

Фрагмэнт тытульнага ліста Кнігі Другазаконьне. 1519 год. Паводле Пятра Войта, крайні справа — чэскі кароль Іржы з Падэбрад, крайні зьлева — чэскі кароль Людвіг Ягайлавіч.

Адкрыцьцё Пятром Войтам прынцыпу схаваных (непадпісаных) партрэтаў або крыптапартрэтаў у Бібліі Скарыны дапамагло нам больш зразумець асобу і сьветаадчуваньне першадрукара. Цяпер мы можам гаварыць пра яго як пра таленавітага піяршчыка і нават як пра майстра самапіяру.

Але ня толькі. Гэтая знаходка адкрыла магчымасьць ідэнтыфікацыі іншых прататыпаў Скарынавых гравюр. Мы як бы атрымалі для гэтага новую оптыку і новы прынцып пошуку.

Цяпер, напрыклад, мы можам гаварыць не пра два партрэты Скарыны ў Бібліі, але прынамсі пра шэсьць яго выяваў, зьмешчаных у праскіх выданьнях. Да падпісанага і ўсім вядомага партрэта ў Кнізе Ісуса Сірахава і Чацьвёртай Кнізе Царстваў, і непадпісанага ў вобразе Яна Багаслова ў Кнізе Прамудрасьці Божай дадаюцца адразу чатыры новыя.

Пэтр Войт усьлед за Пятром Уладзімеравым і Віктарам Шматавым прапануе лічыць гэтую выяву апостала Яна, які моліцца да Хрыста, другім партрэтам Скарыны.

Твар Скарыны на гербе-сыгнэце

Ужо на падпісаным партрэце сярод мноства іншых рэчаў і дэталяў на фоне вышыванага ручніка зьмешчаны геральдычны шчыт з выявай сонца і паўмесяца. Гісторыкі дагэтуль ня вырашылі, што менавіта гэта азначае.

Адны пісалі, што як двойчы доктар Скарына мог атрымаць пэрсанальнае шляхецтва ў адной з эўрапейскіх краін і выбраў сабе гэты сымбаль як герб. Іншыя сьцьвярджалі, што ў другой палове 1480-х гадоў адбыліся тры сонечныя зацьменьні, і Скарына абраў гэты сымбаль сваім знакам-сыгнэтам як напамін пра сонечнае зацьменьне ў год свайго нараджэньня. Таксама выказвалася вэрсія, што гэта алегорыя сьветлага і цёмнага бакоў чалавечай прыроды або перамогі сьвятла над цемрай.

Дакладна мы можам сказаць толькі адно — гэта сапраўды пэрсанальны герб-сыгнэт Скарыны, якія ён шмат разоў зьмясьціў на гравюрах сваіх выданьняў.

Твары сонца і месяца на гэтым сыгнэце, раскіданым па многіх гравюрах Скарынавай Бібліі, вельмі розьняцца. Часта яны рэзаліся гравёрам вельмі схематычна і абыякава, без усялякай індывідуалізацыі.

Але ў выпадку сыгнэту на партрэце Скарыны — сытуацыя адваротная. Твары і сонца і месяца на геральдычным шчыце вельмі індывідуалізаваныя і пэрсаналізаваныя. І тут нас, узброеных прынцыпам крыптапартрэтыстыкі, чакае першы сюрпрыз. Параўнаньне твару першадрукара з тварамі сонца і месяца на геральдычным шчыце не пакідае сумненьня — гэта сам Скарына, гэта ягоны твар!

У наш час мастакі і скульптары выяўляюць Скарыну, так бы мовіць, у прыхарошаным выглядзе — з адкрытым тварам, прамым носам і т.д. Партрэт першадрукара, аднак, паказвае, што сучасныя выявы далёкія ад рэальнасьці. Скарына меў шырокі круглы твар, вялікія, магчыма лупатыя вочы, двайное падбародзьдзе і, галоўнае, вельмі спэцыфічны нос. Нос у першадрукара быў доўгі, тонкі, зь вялікай гарбінкай і глядзеў уніз. Менавіта такі нос маюць і сонца, і месяц. Гэтая дэталь не пакідае сумненьня, што Скарына выявіў на сыгнэце самога сябе, каб у нас не засталося ніякіх сумненьняў, што гэта менавіта ягоны герб і ягоны фірменны знак.

Можна пашукаць індывідуальныя рысы ў тварах сонца і месяца на некаторых сыгнэтах, зьмешчаных на застаўках.

Ёсьць нават выпадкі, калі Скарына ці яго гравёр відавочна забаўляецца, малюючы перакрыўлены штуршком месяца твар сонца і надаючы «нападніку» гарэзьлівы погляд.

Але і там, і тут выявы даволі істотна розьняцца ад сыгнэту на партрэце.

Галоўная выснова з усяго сказанага такая. Да дзьвюх вядомых выяваў першадрукара — на партрэце і ў вобразе Яна Багаслова ў Кнізе Прамудрасьці Божай — можна дадаць адразу дзьве на геральдычным шчыце з падпісанага партрэту.

Скарына — на чале войска

У 1519 годзе ў Празе выйшла Кніга «Лічбы», на тытульным лісьце якой зьмешчана гравюра «Людзі Ізраілевы з палкамі сваімі каля Храму Божага». Паводле старазапаветнага паданьня, для аховы пераноснага храма — скініі — кожны род меўся выставіць вайсковы аддзел. Быў вызначаны дакладны рэглямэнт разьмяшчэньня асобных родавых «станаў» і іх руху. Нават падчас прыпынку разьмяшчэньне «станаў» не мянялася. Усе яны мелі свае сьцягі і іншыя знакі адрозьненьня.

На гравюры «Людзі Ізраілевы з палкамі сваімі каля Храму Божага» якраз і выяўлены момант такога руху вайсковай калёны са скініяй. Аднак рэаліі малюнка, напрыклад, аблачэньне рыцараў або ўзбраеньне — сучасныя Скарыну эўрапейскія, беларуска-польскія. На сьцягах — шмат гербаў, сярод якіх пазнаюцца герб Радзівілаў «Трубы», герб Астроскіх з паўмесяцам, шасьціканцовай зоркай і стрэлкай, герб Гаштольдаў з лацінскай літарай W, а таксама герб Сьвятой Рымскай імпэрыі ў выглядзе чорнага двухгаловага арла.

Выклікае цікавасьць ужо сам парадак разьмяшчэньня Скарынам беларуска-літоўскіх «станаў». Напрыклад, Гаштольды пастаўленыя ім у самы ніжні левы кут, Радзівілы ззаду скініі, Астроскія ўверсе бліжэй да пераду.

Але самае галоўнае нас чакае наперадзе калёны. На чале войска ідзе малады чалавек са сьцягам, на якім… сыгнэт Скарыны! А каб не заставалася сумненьняў у тым, хто ўзначальвае «палкі Ізраілевы» падчас падарожжа з Эгіпту, на ніжняй частцы дрэўца сьцяга намаляваны трохкутнік Скарыны, які на падпісаным партрэце знаходзіцца зьлева ад асьветніка.

Аблічча маладога чалавека на першы погляд адрозьніваецца ад вядомага аблічча Скарыны. Але прыгледзеўшыся, мы заўважым тыя ж вялікія вочы, той жа масіўны круглы твар, падкрэсьлены штрыхамі, двайное падбародзьдзе і г.д. Адрозьніваецца, здаецца, толькі нос. Але і гэта лёгка патлумачыць. З увагі на невялікі памер малюнка (105x105 мм) у гравёра магла таргануцца рука. На гравюры з Кнігі Прамудрасьці Божай у Яна Багаслова, у вобразе якога мы цяпер бачым Скарыну, наадварот выяўлена занадта вялікая гарбатасьць носа. Іншымі словамі, і тут, і там — пэўная недакладнасьць разца, выкліканая малымі памерамі малюнка. Зрэшты, у юнака са сьцягам Скарыны нос таксама глядзіць уніз, толькі ён меншы.

У кожным выпадку сыгнэт і трохкутнік не пакідаюць сумненьняў, хто ідзе на чале гэтага экзатычнага войска, складзенага зь беларуска-літоўскіх магнатаў і эўрапейскіх манархаў.

Гэта яшчэ адзін цікавы факт для разважаньняў пра самаадчуваньне Скарыны, пра яго сьветапогляд, мэты, намеры, пачуцьці, разуменьне сваёй місіі, ролі ў гісторыі і нават пра ягоны гумар.

Такім чынам, вядомых выяваў першадрукара стаецца ўжо пяць.

Маленькі Францішак з Луком Скарынам побач з Ісусам Навінам

Яшчэ больш таго, хто ведае пра прынцып непадпісаных партрэтаў, закладзены Скарынам у Біблію, можа ўразіць гравюра «Ісус Навін вядзе людзей Ізраілевых празь Ярдан» зь біблейнай Кнігі «Ісус Навін», выдадзенай у Празе ў 1517 годзе.

Сюжэт гравюры вядомы. Пераемнік Майсея цар-заваявальнік Ісус Навін у ІІ тысячагодзьдзі да н.э. вядзе свае палкі на горад Іерыхон. Паводле біблейнага паданьня, бог Яхвэ пакляўся праславіць Ісуса Навіна ў паходах. І вось калі войска рушыла наперад, а сьвятары панесьлі каўчэг, рака раптам расступілася і прапусьціла іх на іншы бераг. Матыў такога воднага цуда быў у часы Скарыны вельмі распаўсюджаны ў эўрапейскім, у тым ліку і ў беларускім, фальклёры.

Гэтая гравюра лічыцца адной з самых самабытных ілюстрацый у выданьнях Скарыны. Яшчэ прафэсары Ўладзімер Конан і Віктар Шматаў у сумесным артыкуле пра яе пісалі:

«Малюнак большасьці фігур вылучаецца дакладнасьцю прапорцый, хоць галовы асобных фігур крыху велікаватыя. Тыпаж вобразаў выразна славянскі. Адзеньне мужчын і жанчын нагадвае вопратку тагачасных беларускіх рамесьнікаў і сялян».

Павелічэньне галоў, на маю думку, тлумачыцца вельмі проста. З прычыны маленькага памеру гравюры (105x104 мм) выявіць індывідуальныя рысы пэрсанажаў разьбой на дошцы было вельмі цяжка. Павелічэньнем галоў мастак здабыў дадатковую прастору.

Конан і Шматаў падкрэсьлівалі, што паводле стылю і манеры выкананьня гэтая гравюра, хутчэй за ўсё, належыць таму самаму майстру, які выканаў і падпісаны партрэт Скарыны. Але на гэтым прафэсары і спыніліся.

Паглядзім на «Пераход празь Ярдан» (другая назва малюнка) больш уважліва. Твары пэрсанажаў індывідуалізаваныя ў рознай ступені. Адзеньне жанчын — паўсядзённае гарадзкое, але можа быць і вясковым, паколькі тады матэрыяльная народная культура была больш маналітнай, пра што гаворка ўжо была. А вось адзеньне мужчын за сьпінай Ісуса Навіна — хутчэй купецкае, чым рамесьніцкае. Гэта — наша ключавая выснова, бо з купецкага асяродзьдзя паходзіў і сам Скарына.

А калі так, то скіроўваем свой погляд на хлопчыка за сьпінай габрэйскага цара. І што мы бачым! Той жа шырокі круглы твар, тыя ж вялікія вочы… І нос, нос! Той жа вялікі тонкі нос з гарбінкай! Ці не маленькі Скарына перад намі?

Зьлева ад хлопчыка стаіць купец у нябедным адзеньні. Ён трымае руку на галаве малога, што не пакідае сумненьня ў іх роднасных дачыненьнях. Твар купца намаляваны вельмі дакладна, пазнаецца нават поўны годнасьці і спакою погляд ягоных вачэй. Цяжка пярэчыць здагадцы, што перад намі Лука Скарына, які зь пяшчотай паклаў руку на галаву малодшага сына!

Тады перад намі — кранальны партрэт сына і бацькі, якога Скарына вельмі любіў і пра якога шмат разоў успамінаў у пасьляслоўях да праскіх выданьняў («доктора Франциска, Скоринина сына с Полоцька»).

Лягічна было б знайсьці і маці будучага першадрукара. Шукаем жанчын з партрэтным падабенствам і рысамі самога Францішка. Ззаду Лукі стаіць маладая жанчына зь дзіцем на руках. Гэта можа быць ягоная маці з маленькай сястрой будучага першадрукара. Але побач зь ёй больш старая жанчына з дакладна Скарынавым носам — тонкім, з гарбінкай, апушчаным уніз. Гэта можа быць ягоная бабуля па маці.

Зрэшты, трактоўка сваяцкіх сувязяў усёй гэтай кампаніі можа быць і іншай. Апрача маленькага Францішка на гравюры выяўлены індывідуалізаваныя вобразы чатырох мужчын, чатырох жанчын і яшчэ аднаго дзіцяці.

Гэта можа быць уся сям’я Францішка Скарыны! Два дзеда, дзьве бабулі, бацька, маці і брат Іван з жонкай і маленькім сынам Раманам. Вядома, што ў Івана і Францішка была вялікая розьніца ва ўзросьце.

Можна дапусьціць, што немалады мужчына з доўгай барадой каля Ісуса Навіна — Лука Скарына. Тады ззаду біблейнага цара стаяць два дзяды Францішка, а маладзейшы купец з кароткай барадой, які трымае руку на галаве маленькага Францішка — ягоны брат Іван (магчымы сымбаль удзячнасьці старэйшаму брату за апякунства падчас школьнай навукі). Тады жанчына ў цэнтры з тонкім носам з гарбінкай — маці будучага першадрукара. Жанчына з дзіцем на руках — жонка Івана з сынам Раманам, пляменьнікам Францішка.

У верхнім правым куце гравюры, ззаду — дзьве жанчыны, надзеленыя яснымі індывідуальнымі рысамі. Лёгка пазнаецца нават тая зь іх, твар якой ледзьве відаць. Яе індывідуальнасьць праяўляецца паводле лініі брыва і погляду толькі аднаго вока, пры тым што памер усёй гравюры 105x104 мм! Гэтая жанчына выглядае маладзейшай, яна можа быць і сястрой Францішка, і яго другой бабуляй.

Але гэта не галоўны варыянт апазнаньня пэрсанажаў гравюры, хутчэй запасны.

Пакуль жа можна і трэба лічыць, што руку на галаве сына трымае Лука Скарына, а ззаду стаяць ягоная маці і бабуля. Лука намаляваны з усіх мужчын найбольш дакладна.

У такім варыянце на малюнку адсутнічае старэйшы брат Скарыны Іван. Гіпатэтычная прычына — нейкія сямейныя непаразуменьні, магчыма, крыўда першадрукара на Івана за адмову даць грошы на праскія выданьні і т.д.

Варыянты такіх тэарэтычных разваг і далейшай ідэнтыфікацыі пэрсанажаў гэтай гравюры магчымыя, але партрэтнае падабенства малога хлопчыка з Францішкам Скарынам выглядае бясспрэчным.

Шляхам такога параўнаньня ў нас зьяўляецца шостая выява першадрукара і ў дадатак — добры партрэт ягонага бацькі Лукі Скарыны.

Вытокі Скарынавых крыптапартрэтаў

Пэтр Войт лічыць, што Скарына ў рамках падрыхтоўкі да друкаваньня Бібліі ў 1515-16 гадах мог езьдзіць у Нюрнбэрг і нават асабіста пазнаёміцца з Альбрэхтам Дзюрэрам. Або і проста мог добра ведаць ягоныя гравюры, тую ж сэрыю «Апакаліпсіс» (1498), у якой Дзюрэр надаў твары тагачасных курфюрстаў нябесным анёлам. Працы Дзюрэра шырока капіявалі і падраблялі ва ўсёй тагачаснай Эўропе. Дзюрэр, дарэчы, у 1506 годзе намаляваў карціну «Сьвята ружанцаў», дзе выявіў сябе ў кампаніі Хрыста, Багародзіцы, папы Юлія ІІ, імпэратара Максімільяна І.

Але ў гэтым баварскі мастак быў далёка ня першы. Усё пачалося ў Італіі. Для італьянскага Кватрачэнта (XV ст.) гэта была ня рэдкасьць. Многія мастакі ў тую эпоху на вялікіх сюжэтных карцінах або на фрэсках сабораў малявалі сябе ў кампаніі сьвятых і валадароў. Гэта быў своеасаблівы аўтограф. Некаторыя рабілі гэта калі не з нахабствам, дык прынамсі з гонарам, пыхай або выклікам. Напрыклад, славуты флярэнтыйскі мастак Філіпа Ліпі, манах-кармэліт і парафіяльны сьвятар, вядомы яшчэ i тым, што ў 50 гадоў скраў з кляштара 17-гадовую манашку і жаніўся на ёй, выявіў сябе на адной з фрэсак у аблачэньні біскупа.

Філіпа Ліпі, дарэчы, выкарыстоўваў і мэтад крыптапартрэтаў. Адна з самых вядомых яго карцін — «Мадонна зь немаўлём двума анёламі» (1465). У твары Мадонны сучасьнікі беспамылкова пазналі жонку мастака Люкрэцыю Буці, а ў тварах анёлаў — яго сына і дачку.

«Мадонна зь немаўлём і двума анёламі».

Той жа мэтад выкарыстоўваў і вучань Філіпа Ліпі — Сандра Бацічэльлі. Ён таксама пісаў вобразы Мадоннаў з абліччам сваёй каханай Сыманэты Вэспучы.

Так што ідэя зьмясьціць у Бібліі свой партрэт і непадпісаныя партрэты тагачасных каралёў і сваякоў магла паходзіць ў Скарыны ня толькі ад Дзюрэра, але і наўпрост з Італіі.

Партрэты першадрукара і членаў яго сям'і ў Бібліі — не былі блюзьнерствам, гэта быў Рэнэсанс.

Скарына, такім чынам, стаў у сваёй справе рэнэсансным мастаком (інтэлектуалам-гуманістам), які, вобразна кажучы, «намаляваў сябе на сваёй карціне», паставіў подпіс. Гэта, дарэчы, можа служыць дадатковым доказам таго, што ён, калі ня сам выразаў ксыляграфічныя дошкі для сваіх гравюр, то, прынамсі, маляваў для іх эскізы. Такой думкі прытрымліваўся Мікола Шчакаціхін.

Усё, што мы ведаем пра Скарыну і яго гравюры на гэты момант, сьведчыць пра тое, што ён сапраўды маляваў эскізы сам. Інакш бы мы не даведаліся, як выглядалі члены яго сям’і.

Гэтак Рэнэсанс прыйшоў у Беларусь.

Сяргей Абламейка, радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
З русінаў у ліцвіны. Як у ВКЛ пашыралася Літва і змяншалася Русь
Сяргей Палуян: імкліва жыў, чаму пайшоў?
Забойства эмігранта: укол парасонам
23 лютага — адкуль гэта свята і якія ёсць альтэрнатывы
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
МУС паведаміла пра затрыманне анархістаў «з міжнароднай злачыннай арганізацыі»
Украіна вярнула Беларусь у «зялёны» спіс па каранавірусе

Міністры абароны Расіі і Беларусі дамовіліся аб стварэнні трох вучэбна-баявых цэнтраў
Малдова першай у Еўропе атрымала вакцыны супраць каранавіруса бясплатна
У Расіі пачынаюць вакцынацыю «Эпіваккаронай»
На працоўным месцы затрымалі доктара Руслана Бадамшына. У студзені яго асудзілі на 15 сутак, але ён усё не адседзеў
Мінздароўя: За суткі 1482 выпадкі каранавіруса
У Лідзе загінуў доктар-гінеколаг мясцовай бальніцы. Яго цела знайшлі каля шматпавярховіка
Усяго патроху
Абнаўляйце інтэр'ер з вясновымі зніжкамі на плітку і сантэхніку да -80%. Глядзіце, што можна купіць па акцыі
Сейшэлы адкрыюць межы для беларусаў 25 сакавіка
Каля Новай Зеландыі знайшлі акул, якія свецяцца ў цемры
Арляцы вяртаюцца ў Беларусь. Дзімон з Альманскіх балот зімаваў у Судане, а Ляда ляціць з Паўднёвай Афрыкі
Знаёмцеся з трохлапай, але спрытнай коткай Ледзі — тварам А1 у TikTok ФОТЫ
У Мінску зробяць 221 дадатковую пляцоўку для гандлю кветкамі
Ілан Маск збіраецца будаваць горад

36-гадовы брытанец прайшоў больш за 200 км у экзашкілеце
Спорт
Групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, Кубак Гагарына: Мінспорту зацвердзіла пералік высокіх вынікаў для каманд
Памёр бацька Уэйна Грэцкі. Ён валодаў беларускай мовай
Фанаты беларускіх футбольных клубаў масава абвяшчаюць пра байкот матчаў
«Шахцёр» узяў футбольны Суперкубак па пенальці

Мінскае «Дынама» ў Кубку Гагарына згуляе з піцерскім СКА
Абраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца
Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць ганаровым прэзідэнтам НАК, але ён адмовіўся
Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару
Здарэнні
У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраванага затрымалі
На дырэктара школы ў Мінску і яго намесніка завялі крымінальную справу
На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся тры аўто
На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся чатыры машыны
У Брэсце каля шматпавярховіка знайшлі цела 13-гадовай дзяўчынкі
Міліцыя перакрыла канал пастаўкі беларусак для прастытуцыі ў Расію
У Навагрудку на возеры пяцігадовая дзяўчынка страціла прытомнасць. Рыбак заўважыў — і працягнуў вудзіць рыбу
Карысная інфа
Снег і галалёдзіца: сіноптыкі расказалі пра надвор'е на вялікія выходныя
Сёння ўвечары ў Мінску пахаладае
Сіноптыкі паабяцалі пахаладанне ў наступныя дні
У Мінску сёння да +3°, магчымы нават мокры снег
Здароўе
Што насамрэч азначаюць лічбы эфектыўнасці вакцын? Тлумачым
Чаму валасы сівеюць праз стрэс — ёсць навуковае абгрунтаванне
Ва ўрадзе распавялі, колькі выдаткуюць на куплю вакцыны ад кавіду
Як вярнуцца да фізічных нагрузак пасля кавіду
Мова
«Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
Аўто
Будучыня беларускага машынабудавання будзе залежаць ад развіцця ІТ-сектара
Кітайцы зрабілі аналаг Tesla за $4500
Банк гатовы выдаваць крэдыт на куплю Geely. Па якой стаўцы?
Xiaomi задумалася над выпускам уласнага аўтамабіля
Эканоміка
Суд Літвы палічыў пагрозай нацбяспецы пашырэнне тэрмінала Беларуськалія ў Клайпедзе
Банк развіцця ўзначаліць Аляксандр Ягораў
Золатавалютныя рэзервы за люты скараціліся нязначна
На таргах перад вялікімі выходнымі еўра патаннеў на дзве капейкі
Меркаванні
Новая «Наша гісторыя»: Тайная гісторыя мінскага праспекта
«Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» выкінулі з «Белсаюздрука». Мы просім аб салідарнасці
Шрайбман пра звальненне Шадурскага: Сістэма пазбаўляецца паўтонаў
Што можа хавацца за зняццём Віктара Лукашэнкі і яго прызначэннем у НАК?
Гісторыя
З русінаў у ліцвіны. Як у ВКЛ пашыралася Літва і змяншалася Русь
23 лютага — адкуль гэта свята і якія ёсць альтэрнатывы
Сяргей Палуян: імкліва жыў, чаму пайшоў?
«Не зусім здраднікі»: як шляхта лічыла не ганебным перайсці на бок Масквы і як улады ВКЛ змянілі такую свядомасць
Забойства эмігранта: укол парасонам
Электрык, які стаў прэзідэнтам
Дырэктар Інстытута гісторыі кажа, што вёску Бабровічы «спалілі пад бел-чырвонымі-сцягамі». Але гэта містыфікацыя
Культура
«Яго псеўданім быў нават запісаны ў пашпарце». Некалькі гісторый пра творы Кандрата Крапівы, якому сёння 125 гадоў
«Недарэчны трах, або Вар'яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
Акцыя ад «Галіяфаў»: «Вясна з кнігай»
Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах

Памёр вакаліст Brutto Сяргей «Бразіл» Каралёў
«Любоўны настрой» са спісаў найлепшых фільмаў XXI стагоддзя выходзіць на вялікі экран Мінска
Што мы слухалі зімой: 20 найбольш цікавых музычных навінак сезона
«Зямля качэўнікаў», «Борат-2» і мультфільм «Душа»: хто стаў пераможцам «Залатога глобуса»
Навука і тэхналогіі
Як штучны інтэлект можа сам пісаць тэксты
Дрэвы «з лабараторыі» могуць змяніць будучыню мэблі
Google больш не будзе прадаваць рэкламу на аснове гісторыі праглядаў карыстальнікаў
Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасля пасадкі. ВІДЭА

У Кітаі развіваюць тэхналогію распазнавання эмоцый камерамі відэаназірання. Гэта яшчэ крок да оруэлаўскага кантролю
У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
Першая «разумная чыгунка» ў свеце гатова да выпрабаванняў
У TikTok з'явіўся новы небяспечны чэлендж. У кампаніі запэўніваюць, што блакуюць заклікі да яго
Каханне і сэкс
Як склаўся лёс закаханых парачак з вокладкі «Нашай Нівы» за 2013 год?
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Свабодныя адносіны. Мінчук, які жыве адначасова з пяццю партнёркамі, расказаў, як прыйшоў да такога жыцця
Свет
Малдова першай у Еўропе атрымала вакцыны супраць каранавіруса бясплатна
Украіна вярнула Беларусь у «зялёны» спіс па каранавірусе

У Расіі пачынаюць вакцынацыю «Эпіваккаронай»
Кіраўнік МЗС Літвы: Хутчэй пекла замёрзне, чым мы будзем разглядаць патрабаванні аб выдачы Ціханоўскай
Германія заблакавала рахункі Russia Today
Паліттэхнолаг Паўлоўскі: Спачатку на ролю пераемніка Ельцына разглядаўся Нямцоў
Італія заблакавала пастаўкі вакцыны AstraZeneca ў Аўстралію. Самім не хапае
Ціханоўская: Мы спрабавалі ўстанавіць кантакт з Крамлём, нам ніхто не адказаў
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Што насамрэч азначаюць лічбы эфектыўнасці вакцын? Тлумачым
МУС паведаміла пра затрыманне анархістаў «з міжнароднай злачыннай арганізацыі»
Малдова першай у Еўропе атрымала вакцыны супраць каранавіруса бясплатна
На працоўным месцы затрымалі доктара Руслана Бадамшына. У студзені яго асудзілі на 15 сутак, але ён усё не адседзеў
Лукашэнка расказаў пра новую групу, у якой канфіскавалі арсеналы з выбухоўкай
У Лідзе загінуў доктар-гінеколаг мясцовай бальніцы. Яго цела знайшлі каля шматпавярховіка
У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраванага затрымалі
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Чаму валасы сівеюць праз стрэс — ёсць навуковае абгрунтаванне
Абнаўляйце інтэр'ер з вясновымі зніжкамі на плітку і сантэхніку да -80%. Глядзіце, што можна купіць па акцыі
«У камеры прымушалі слухаць Усебеларускі сход». Былы выкладчык БДУ Яраслаў Кот адседзеў 15 сутак за «лаянку» і з'ехаў у Варшаву
Як выглядаюць першыя хвіліны на свабодзе палітвязня Антона Бяленскага ФОТЫ
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Разнорабочий, подсобный рабочий, рабочие строительных специальностей вахта без опыта
Стикеровщик / упаковщик вахта проживание без опыта
Фасовщик / фасовщица срочно минск вахта в Минске
Рабочие укладчики, упаковщики, фасовщики (мужчины и женщины)
Грузчик-комплектовщик вахта
Фасовщик / фасовщица срочно без опыта
Упаковщик канцелярии без опыта
Грузчики комплектовщики на кондитерское производство вахта в Минске
Грузчик-комплектовщик вахта
Укладчик-упаковщик, комплектовщик
Фота / Відэа
«Прыходжу на працу пасля 15 сутак — а майго імя ў раскладзе няма». Звольнілі выкладчыка БДУ Дзяніса Тушынскага
Выглядае, што Сцяпан Пуціла страціў кантроль над сваімі тэлеграм-каналамі. Тры версіі таго, што адбываецца
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Самае чытанае
Выглядае, што Сцяпан Пуціла страціў кантроль над сваімі тэлеграм-каналамі. Тры версіі таго, што адбываецца
«Байпол» апублікаваў аўдыя меркаванага выступу Караева перад сілавікамі
Для «Белай Русі» прыдумалі новую назву
Знаёмыя вітаюцца: «Прывітанне, тэрарыст!» Раман Пратасевіч узначаліў «Беларусь галаўнога мозгу»
Жырыноўскі ў гасцях у Карач гаварыў пра далучэнне Беларусі да Расіі. Яна не спрачалася
Самае лайканае
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
«Інтэрны вядуць найцяжэйшых пацыентаў»: вопытныя дактары разбягаюцца з РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, сачыць за парадкам даслалі спецслужбіста 
Маладзёны з відэа збіцця ў «Алмі» расказалі, што насамрэч адбывалася ў краме
«Калі ў Жодзіне прывялі ў душавы пакой з дзюркамі, я думала, пусцяць газ альбо расстраляюць» — Вольга Паўлава пра Акрэсціна і апошняе слова ў судзе, на якім усе плакалі
«Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» выкінулі з «Белсаюздрука». Мы просім аб салідарнасці
Гарачыя тэмы
Што можа хавацца за зняццём Віктара Лукашэнкі і яго прызначэннем у НАК?
«Дзе наш рэжысёр?! Трэба вярнуцца!» — «Не мае сэнсу, усе загінулі». Гутарка з беларускім ваенным журналістам Сяргеем Марчыкам
Мы падлічылі колькасць паліткрымінальнікаў па абласцях. Лічбы ўражваюць 
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Чыгуначнік з Полацкага раёна: Хай мяне садзяць у турму, але мая хата будзе бел-чырвона-белай
«Помста за яе пазіцыю». Берасцейскую Жанну Д'Арк перавялі з СІЗА ў Навінкі
Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
Затрымалі блогера Руслана Лінніка, які мае 90 тысяч падпісчыкаў на ютубе. Хто гэта такі?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх