«Не кожны дзень і не кожная нацыя адзначае такую дату, як 500-годдзе кнігадрукавання на сваёй мове, — адзначае журналіст і арганізатар курсаў «Мова нанова». — Прапаную на знак павагі і ўдзячнасці да нашага вялікага суайчынніка хоць бы на адзін дзень замяніць свае любімыя абліччы на ягоны партрэт».

6 жніўня адзначаецца Дзень беларускага кнігадрукавання. А ў гэтым годзе спаўняецца яшчэ і 500 гадоў з часу, калі Францыск Скарына з Полацку выдаў па-старабеларуску «Псалтыр» — першую друкаваную кнігу на мове ўсходніх славянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0