Па просьбе амбасадара Беларусі ў Расеі Васіля Даўгалёва РІА «Новости» дало новы варыянт загалоўку і ўводзінаў матэрыялу аб пазыцыі Лукашэнкі па Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Замест «Менск неўзабаве заявіць аб прызнанні незалежнасці Сухумі і Цхінвалі — амбасадар» загаловак зараз гучыць так: «Беларусь, як саюзнік Расеі, падтрымае яе па Паўднёвай Асеціі і Абхазіі — амбасадар».

Затым РИА Новости прыводзіць словы амбасадара, сказаныя ў гутарцы з журналістамі:

«Што тычыцца падтрымкі, то мы ж саюзнікі, і гэтым усё сказана».

Далей дыплямат паведамляе, што ёсць ліст Аляксандра Лукашэнкі, дзе ўсё па гэтай тэме сказана. У першапачатковым паведамленні расейскага агенцтва з словаў В.Далголева гаворка ішла аб заяве А.Лукашэнкі, якая вінная неўзабаве з’явіцца. Пры гэтым дадзенае паведамленне з’явілася пазней, чым інфармацыя аб пасланні беларускага прэзідэнта — расейскаму.

У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што «у сытуацыі, якая склалася ў Расеі, не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іхняга права на самавызначэнне ў адпаведнасці з асноватворнымі міжнароднымі дакументамі».

А.Лукашэнка выказаў меркаванне «аб мэтазгоднасці вынясення дадзенага пытання на разгляд Рады калектыўнай бяспекі АДКБ і прыняцці кансалідаванай пазыцыі дзяржаваў‑удзельнікаў». Паседжанне рады плянуецца правесці 5 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?