06.08.2017 / 15:14

У Віцебску спяклі 25-кілаграмовы торт у выглядзе Скарынавай Бібліі ФОТА 13

Як паведамляе суполка ў фэйсбуку 500 год, торт вагой 25 кілаграмаў спякла жыхарка Віцебска Настасся Зямлянка.

Як расказалі НН адміністратары суполкі, Насце дапамагала маці. Яны — вернікі-пратэстанты, трымаюць у Віцебску маленькую прыватную пякарню. Сёння тортам частавалася пратэстанцкая грамада і жыхары навакольных вуліц. Каб перанесці яго ў царкву, спатрэбіліся двое мужчын.

 6 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень кнігадрукавання і 500-гадовы юбілей з дня выхаду першай друкаванай кнігі на старабеларускай мове. Гэта быў «Псалтыр», выдадзены доктарам Францыскам Скарынам з Полацка ў Празе.

nn.by

38
0 / Адказаць
06.08.2017 / 16:17
Даруйце, але на мой погляд, гэта - дурнота і безгустоўшчына. "З'ешце, калі ласка, кавалачак Бібліі Скарыны!" А чаму тады не ў выглядзе выявы Хрыста? Ці давайце яшчэ якую святыню з'ямо? У пачатку савецкай улады былі цукеркі з назвамі: "Максім Горкі", "Уладзімір Маякоўскі", "Леў Талстой"...
28
Ник / Адказаць
06.08.2017 / 16:19
Торт вышел на славу, но сектантство и ересь не имеет оправдания.
14
читатель / Адказаць
06.08.2017 / 17:35
Нику: Ересь - это то, что вдолбили в голову подобным борцам с "сектанством и ересью", чаще всего абсолютно невежественным в вопросах своего собственного конфессильного вероучения, кроме уверенности в "сектантском еретизме". Выводы: расти духовно и выползать на свет Божий из тьмы непросвещенного средневековья. Благо просветители содействовали этому процессу, надо еще научиться пользоваться плодами их трудов. С праздником всех белорусов!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру