У Маскве ўсталююць першы ў Расеі агульнанацыянальны мэмарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Так званая «Сьцяна смутку» зьявіцца на скрыжаваньні праспэкту акадэміка Сахарава і Садовага кальца. Пакуль помнік накрыты адмысловым палатном. Афіцыйна яго адкрыюць у канцы кастрычніка — у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў.

Манумэнт вышынёй з двухпавярховы дом будзе выглядаць як сьцяна зь некалькімі аркамі. На сьцяне будзе напісана слова «Памятай!» на розных мовах. Тэрыторыю вакол скульптуры маюць выбрукаваць камянямі, якія прывезьлі з былых лягераў і турмаў ГУЛАГу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?