Трагедыя здарылася сёння каля 13.00, піша БелТА. Сям'я адпачывала на беразе Дняпра каля вёскі Смычок. Жанчына 1993 года нараджэння разам з дзецьмі 3,5 і 4,5 гадоў знаходзілася ў вадзе. У нейкі момант жанчына і дзеці сталі тануць.

На дапамогу кінуліся адпачывальнікі. Яны дасталі малых з вады, іх маці выратаваць не ўдалося.

Смяротным быў заплыў і для 54-гадовага жыхара Светлагорскага раёна. Ён вырашыў пакупацца ў затоцы Бярэзіны, зайшоў у ваду, паплыў і знік з поля зроку іншых адпачывальнікаў. Да месца здарэння выклікалі вадалазаў Светлагорскай выратавальнай станцыі, якія дасталі цела патанулага. Ратавальнікі высвятляюць прычыны і абставіны гэтых здарэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0