nhl.com

nhl.com

Сёння капітану «Пітсбурга», аднаму з самых вядомых хакеістаў свету, Сідні Кросбі споўнілася 30 гадоў.

У НХЛ за «пінгвінаў» хакеіст выступае з 2005 года і выйграў за гэты час тры Кубкі Стэнлі (2009, 2016, 2017 гады).

У складзе зборнай Канады перамагаў на Алімпіядзе (2010, 2014 гады), чэмпіянаце свету (2015) і Кубку свету (2016). Уваходзіць у Triple Gold Club.

Усяго ў 782 матчах у НХЛ на яго рахунку 1027 (382+645) балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0