07.08.2017 / 15:24

«Лукашэнка скрывіўся і сказаў, што нельга ісці правакатару насустрач»: Чаргінец пра тое, чаму ў Мінску яшчэ няма вуліцы Быкава 61

На мінулым тыдні, гаворачы са старшынёй праўладанага Саюза пісьменнікаў пра скандал з уручэннем прэміі беларускамоўнаму хлопцу, журналіст «Нашай Нівы» закрануў тэму Быкава.

Чытайце: Пераможца конкурсу пісьменнікаў папрасіў Чаргінца прамаўляць на ўзнагароджванні па-беларуску. Чаргінец: «Сукін сын»

Генерал Мікалай Чаргінец сказаў нам, што, маўляў, каб не «асобныя правакатары», то вуліца б ужо даўно была, бо на гэта ёсць згода Лукашэнкі.

«Мы, Саюз пісьменнікаў, уносім прапановы па ўмацаванні мовы. Указальнікі вуліц і населеных пунктаў па-беларуску, гэта ўсё ад нас, — сказаў Чаргінец. — Назваць вуліцу ў гонар Быкава? Мы даўно на гэтым стаім. Скажу больш, прэзідэнт падтрымаў гэтую прапанову. Ён даў дабро стварыць у гродненскім і мінскіх музеях асобныя аддзелы. І каб не правакатары — у тым ліку Някляеў — вуліца даўно б была. А Някляеў пранюхаў пра нашую прапанову і адразу вылучыў палітычны лозунг, што ён б'ецца за вуліцу Быкава. Мы з прэзідэнтам гаварылі пра гэта. Ён тады толькі скрывіўся і кажа: «Бачыш, стварыў сабе імідж змагара за вуліцу Быкава. Ну як цяпер яму насустрач пойдзеш?». Вось так. А вуліца будзе! І помнік будзе. Мы пакуль трошкі нязгодныя з аўтарам праекта, дзе Быкаў сядзіць за сталом у выглядзе зоркі — не можа быць такога. Усё ж, Быкаў не тое каб кляў Савецкі Саюз — дзе добра, ён казаў «добра», дзе кепска — «кепска». Але так нельга. І прэзідэнт не супраць вуліц Быкава, кажу вам». 

З Уладзімірам Някляевым «Наша Ніва» пакуль звязацца не здолела.

АЯ

1
РРР / Адказаць
07.08.2017 / 15:36
Глядзіце, аказваецца, беларускамоўныя шыльды (якія зьявіліся ў канцы 80-х - пачатку 90-х) Чаргінец стварыў! Гэта ва ня хы-хі...
2
Микола / Адказаць
07.08.2017 / 15:38
Судя  по  тексту  генерал  и  есть  провокатор.
2
спадар / Адказаць
07.08.2017 / 15:43
Эх, Чаргінец, што ж ты маўчаў, мы б тады папрасілі Някляева агітаваць за парк Уга Чавеса.
Паказаць усе каментары/ 61 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру