7 жніўня адзначае 85-годдзе вядомы беларускі гісторык культуры Адам Мальдзіс.
Ён нарадзіўся ў 1932 годзе ў Расолах на Астравеччыне.
Мальдзіс пераадкрыў для беларусаў цэлыя пласты культуры ХІХ стагоддзя, якія трапілі ў забыццё.
Ён сябраваў з Уладзімірам Караткевічам і напісаў аб сваім прыяцелю цудоўную кнігу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча».
Ён стаў «хросным бацькам» дзясяткаў культурных і гістарычных ініцыятыў — ад Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў да Скарынаўскага цэнтра.