Ірына Арахоўская і Максім Пякарскі пазнаёміліся амаль два гады таму. Тады Ірына рыхтавала рэпартаж пра Максіма. Пякарскі ў той час праходзіў па так званай справе «графіцістаў», хлопцаў пасадзілі ў ізалятар на Валадарскага за графіці «Беларусь мае быць беларускай».
Фота Аляксандра Васюковіча.
Цяпер Максім Пякарскі працуе вэб-дызайнерам, а таксама распрацоўвае дызайнерскія прынты для «Сымбаля» і іншых вытворцаў нацыянальнага адзення.
Фота Аляксандра Васюковіча.
Ірына Арахоўская працуе ў «Нашай Ніве» пяць гадоў. Яна вядзе для гледачоў сайта nn.by анлайны з усіх самых важных падзей у жыцці краіны, здымае апытанкі, а таксама сюжэты.
Фота Аляксандра Васюковіча.
Сёлета Ірына Арахоўская разам з Уладзем Швядовічам атрымала прэмію «Вольнае слова» за матэрыял пра чачэнскіх бежанцаў у Брэсце.
Фота Аляксандра Васюковіча.
Вяселле прайшло ў Смаргоні, адкуль паходзіць жаніх. Спачатку маладыя абвянчаліся ў касцёле, а потым прайшоў традыцыйны старажытнабеларускі абрад, які правёў музыка Аляксандр Мікус.
Фота Аляксандра Васюковіча.
«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў Ірыне і Максіму і зычыць ім доўгіх шчаслівых гадоў разам!