Сямігадовы хлопчык выпаў з акна пятага паверха жылога дома ў Мазыры, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на следчыя органы.
Інцыдэнт адбыўся 6 жніўня каля 20.00 на вуліцы Нафтабудаўнікоў райцэнтра. Адлегласць да газона унізе дзіця праляцела разам з маскітнымі сеткай.
Начальнік Мазырскага раённага аддзела Следчага камітэта Андрэй Грыб патлумачыў, што маці дзіцяці ў момант здарэння знаходзілася дома. Яна адцягнулася на некаторы час, пакінуўшы сына ў пакоі аднаго.
З цяжкімі траўмамі школьнік быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы. Следчыя пачалі праверку ўсіх абставін здарэння.