У матчы 17-га тура чэмпіянату краіны па футболе «Дынама» разграміла сёння ў гасцях «Нафтан» з лікам 4:0 і выйшла на другое месца ў турнірнай табліцы.

Нагадаем, што ўчора БАТЭ прайграў у гасцях «Мінску» з лікам 0:1.

А вось салігорскі «Шахцёр» не здолеў сёння павялічыць адрыў. Гарнякі згулялі ў гасцях унічыю з «Гомелем» (0:0).

Шахцёр — 40, Дынама — 37, БАТЭ — 36, Нёман, Слуцк — 29, Віцебск — 28…

У наступным туры «Шахцёр» гуляе дома з «Мінскам», БАТЭ — з брэсцкім «Дынама», а мінскае «Дынама» — з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0