Новым кіраўніком латвійскага інфармацыйнага офіса Рады міністраў паўночных краін стаў Стэфан Эрыксан, які доўгі час быў паслом Швецыі ў Беларусі.
Як паведамляецца на сайце офіса, Эрыксан заступіў на пасаду яшчэ 1 жніўня.
Стэфан Эрыксан правёў у Беларусі сем год разам з жонкай і дзецьмі. Быў першым кіраўніком дыпламатычнага прадстаўніцтва Швецыі. Вывучыў беларускую мову, пасябраваў з пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі і паспеў заваяваць любоў грамады. У 2012 годзе беларускія ўлады вырашылі не працягваць Эрыксану дыпламатычную акрэдытацыю, дадае Радыё Свабода.