Плакат «Гісторыя Беларусі» — гэта афлайн-працяг праекта «Мапа станаўлення Беларусі». На адзінай лініі часу паказаны беларускія гарады, кіраўнікі і самыя істотныя падзеі дзяржаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Нам вельмі хацелася зрабіць добра аформленую рэч, якой прыемна валодаць і якую не сорамна дарыць сябрам. Плакат можа стаць упрыгожваннем для кватэры, офіса, дзіцячага пакоя ці школьнага класа. Нават у пабе ці кавярні ён будзе дарэчы. Надрукаваны афсетным спосабам на якаснай паперы фармату А1 — 594 × 841 мм. Прадаецца ў тубусе: можна бесперашкодна перасылаць поштай.

Набыць плакат можна ў краме «Акадэмічная кніга» (пр-т Незалежнасцi, 72. Кошт плаката — 29 рублёў.

РУП «Акадэмічная кніга»
УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0