Ля сьвінакомплексу побач зь вёскай Зялёныя Лукі Гомельскага раёну на журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына напаў невядомы ў цывільным з садовым апырсквальнікам за плячыма і абдаў з распыляльніка невядомым аэразолем.

«Мы хацелі праверыць на тутэйшым сьвінакомплексе «Добрая хрюшка» інфармацыю пра падзёж сьвіней. Нас перастрэў незнаёмец і абпырскаў нейкай вадкасьцю — цяпер мне пячэ ўваччу, цяжка дыхаць. Выклікалі міліцыю й хуткую мэдычную дапамогу. Міліцыя прыехала, ажно пяць чалавек, а хуткай дапамогі няма. Мінула ўжо больш як паўгадзіны», — сказаў праз тэлефон Кастусь.

Пяцёра міліцыянтаў спрабуюць цяпер вывезьці Жукоўскага й Толчына нібыта за «санітарную зону», каб ехаць у РАУС складаць пратакол — ці то на нападніка, ці то саміх журналістаў-фрылансэраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?