Турцыя прыступіла да ўзвядзення «сцяны бяспекі» уздоўж мяжы з Іранам. Будаўнічыя працы пачаліся ў аўторак, 8 жніўня, паведаміла адміністрацыя правінцыі Агры. На распаўсюджаных уладамі фотаздымках відаць будаўнічыя краны, якія ўстанаўліваюць на мяжы бетонныя элементы шырынёй каля двух метраў, паведамляе DW.

Такія меры накіраваныя перш за ўсё супраць забароненай у Турцыі Курдскай рабочай партыі (КРП), а таксама блізкай да яе іранскай групоўкі «Партыя свабоднага жыцця ў Курдыстане», вядомай сваімі тэрактамі на паўночным захадзе Ірана.

Трохметровыя загароды маюць прадухіляць пранікненне ў краіну курдскіх баевікоў і кантрабандыстаў з тэрыторыі Ірана. Пра планы будаўніцтва сцены працягласцю 144 кіламетры паведаміў у чэрвені прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

У сярэдзіне чэрвеня 2017 года турэцкія ўлады заявілі аб заканчэнні будаўніцтва большай частцы сцяны на мяжы з Сірыяй. Па словах міністра абароны Турцыі Фікры Ышыка, завершаныя работы на ўчастку ў 680 з 828 кіламетраў. Узвядзенне гэтай загароды дапаможа прадухіліць пранікненне тэрарыстаў у Турцыю, указаў ён. Знешнія межы Турцыі ў рамках забеспячэння «інтэграванай бяспекі» будуць абсталяваныя сістэмамі асвятлення, сэнсарамі і камерамі відэаназірання, дадаў Ышык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?