Паўночная Карэя разглядае магчымасць ракетнага ўдару па ваенных аб'ектах ЗША на востраве Гуам у заходняй частцы Ціхага акіяна. Такім чынам КНДР адказала прэзідэнту Дональду Трампу, які паабяцаў абрынуць на паўночнакарэйцаў «агонь і гнеў» ЗША, калі дзеянні Пхеньяна будуць пагражаць Амерыцы.

Ваенныя КНДР «старанна вывучаюць» план нападу з прымяненнем ракет сярэдняй далёкасці «Хвасон-12», сцвярджаецца ў заяве паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, апублікаваным Цэнтральным тэлеграфным агенцтвам Карэі (ЦТАК).

Як гаворыцца ў заяве са спасылкай на прадстаўніка карэйскай арміі, «план будзе прыведзены ў дзеянне, як толькі лідар Кім Чэн Ын прыме рашэнне».

На востраве Гуам ў Ціхім акіяне размешчаны амэрыканская авіябаза Андэрсан і ваенна-марская база Апра-Харбар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?