Навукоўцы з Універсітэта Вроцлава выявілі, што голас і пах, які сыходзіць ад чалавека, значыць не менш. Па голасе і водары людзей можа вызначыць мноства рэчаў, напрыклад, ступень эмацыйнасці чалавека і памер яго цела. Да такой высновы спецыялісты прыйшлі, прааналізаваўшы дадзеныя даследаванняў за 30 гадоў, піша The Daily Mail.

Шэраг даследаванняў даказаў: людзі здольныя даведацца шмат што па голасе суразмоўцы, напрыклад, ступень дамінантнасці, здольнасць да супрацоўніцтва і тое, у якім эмацыйным стане знаходзіцца чалавек. А для некаторых крыніцай падобнай інфармацыі з'яўляецца пах чалавека. Спецыялісты лічаць гэта эвалюцыйныай перавагай, якая дазваляе выяўляць станоўчыя якасці чалавека, калі ён знаходзіцца далёка (па знешнасці і голасе) і на блізкай адлегласці (па паху).

Дарэчы, раней даследнікі з Універсітэта Усходняга Канэктыкута высветлілі, што для жанчын знешнасць грае самую важную ролю пры выбары партнёра: яны аддаюць перавагу прывабным мужчынам перад ветлівымі, прыязнымі, амбіцыйнымі і разумнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0