Ён прыдумаў легенду — пачатковец-бізнэсовец, што займаецца рэалізацыяй дарагіх мабільных тэлефонаў, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

«У прэйскуранце былі ўказаны iPhone 7 за $ 550 і iPhone 7 Plus за $ 650. Мужчына сцвярджаў, што нізкія цэны абумоўлены тым, што апараты прывезены з ЗША, а таксама перададзеныя яму партнёрамі па бізнэсе з Расіі. Дарэчы, некалькі тэлефонаў, якія былі ўзятыя у растэрміноўку ў сталічных салонах сотавай сувязі, сапраўды былі прададзеныя шчаслівым уладальнікам па ўказаных цэнах, так што інфармацыя аб выгаднай пакупцы разляцелася па Мінску, і кліенцкая база значна пашырылася».

Махляр браў з пакупнікоў частковую ці поўную перадаплату і ў выніку завалодаў сумай больш за $ 60 тыс. Частка пакупнікоў хацелі набыць тэлефоны для ўласнага карыстання, а некаторыя прадпрымальныя гараджане спадзяваліся перапрадаць апараты даражэй і аплачвалі цэлыя партыі.

У дачыненні да затрыманага распачата 4 крымінальныя справы па арт.209 (махлярства) КК РБ.

У міліцыі ўжо зарэгістравана 15 заяў ад пацярпелых асоб, аднак у праваахоўнікаў ёсць інфармацыя, што пакупнікоў было значна болей

Калі Вы пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў мужчыны на фота, міліцыя просіць звяртацца ў Савецкае РУУС сталіцы асабіста або па тэлефонах: (8017) 239-67-89, (8017) 292-02-02, 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0