Інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 жніўня. Ратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю мужчыны 1963 года нараджэння з апёкамі 1-3 ступені, паведамляе прэс-служба МНС.

У 22:30 пацярпелы, інвалід 2-й групы, падчас прыступу ўпаў на газавую пліту і атрымаў апёкі 15% цела. Ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы.

Кватэра і маёмасць агнём не пашкоджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0