9to5Mac.com
У Інтэрнэце апублікавалі фатаграфіі меркаваных карпусоў усіх новых мадэляў iPhone. Пра гэта паведамляе 9to5mac.
Паводле наяўнай інфармацыі, Apple рыхтуе тры смартфоны: iPhone 7s, 7s Plus і iPhone 8. Адлюстраваныя на фатаграфіі прылады маюць шкляную заднюю крышку. Таксама срэбная версія смартфона мае глянцавую рамку вакол шкла, тады як у iPhone 7 металічныя дэталі матавыя.
Больш ніякіх адрозненняў паміж ранейшымі і будучымі пакаленнямі смартфонаў няма. iPhone 8 таксама атрымае заднюю крышку са шкла.
iPhone 8 будзе анансаваны на штогадовай прэзентацыі Apple восенню 2017 года.