Беларуская сьпявачка Паліна Смолава заняла ў паўфінале музычнага еўрапейскага конкурсу перадапошняе, 22-е месца. Уначы 21 траўня, пасьля фіналу «Эўрабачаньня», былі абнародаваныя вынікі паўфіналу.

Згодна зь імі, удзельніца канцэртаў «За Беларусь» набрала 10 балаў. 6 балаў за Паліну Смолаву аддала Расея, 3 — Малдова, 1 бал — Украіна. У Партугаліі ў паўфінале было 19-е месца (26 балаў), Нідэрляндаў — 20-е (22 балы), Манака — 21-е (14 балаў). Горш за беларуску выступіла толькі прадстаўнічка Андоры, якая набрала 8 балаў.

Польскі гурт «Іх трое» заняў у паўфінале 11-е месца, і палякам не хапіла 6 балаў, каб трапіць у фінал.

У фінале 20 траўня перамог гурт з Фінляндыі «Лордзі», які набраў 292 балы. Краіны, якія занялі першыя 10 месцаў у паўфінале, у фінальным конкурсе занялі месцы з 1-га па 12-е.

Фінляндыя — 1-е месца ў фінале (1-е ў паўфінале), Расея — 2-е месца ў фінале (3-е ў паўфінале), Босьнія-Герцагавіна — 3-е (2-е), Румынія — 4-е (у паўфінале ня ўдзельнічала), Швэцыя — 5-е (4-е), Літва — 6-е (5-е), Украіна – 7-е (7-е), Арменія — 8-е (6-е), Грэцыя — 9-е (ў паўфінале ня ўдзельнічала), Ірляндыя — 10-е (9-е), Турцыя – 11-е (8-е), Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія — 12-е (10-е).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0