Адзін з самых сенсацыйных музычных праектаў апошніх гадоў «Грыбы» выступяць 29 лістапада ў Палацы спорту. Украінскі гурт прэзентуе новы альбом - «Дом на колах ч.2». Старт продажаў квіткоў абвешчаны сёння, піша Tut.by

У 2016 годзе «Грыбы» у простым сэнсе слова раптам вылезлі з-пад зямлі. Спачатку па сацсетках разляцелася віруснае відэа пад песню «Інтра», у якім ананімныя хлопцы, што чымсьці нагадваюць герояў Gorillaz, чыталі рэп і рытмічна рухаліся пад музыку з вінтажнага бумбокса.

Грыбы не даюць інтэрв'ю, не ўдзельнічаюць у фотасесіях і носяць балаклавы.

На сённяшні дзень у калекцыі «Грыбоў» 4 кліпы. Амаль усе яны ўключаюць у сябе скетчы - кароткія камедыйныя сцэны. Апошняе відэа «Тает лёд» ужо набрала больш за 114 мільёнаў праглядаў і спарадзіла мноства пародый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0