Фота Сяргея Балая
Тарас Надольны плануе пакінуць пасаду першага намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка. Пра гэта TUT.BY распавялі суразмоўцы ў банкаўскіх колах.
«Кваліфікацыя і амбіцыі рухаюць яго да штурму больш грашовых вышынь», - мяркуе знаёмы з Надольным банкір.
За плячыма 41-гадовага функцыянера 20-гадовы стаж працы ў Нацбанку. За гэты час ён прайшоў шлях ад эканаміста I катэгорыі да першага намесніка старшыні праўлення.
Па словах іншай крыніцы, Надольны ўжо даўно збіраўся пакінуць Нацбанк. «Але ўсё нешта не зрасталася», - адзначыў суразмоўца.
У пачатку года кандыдатура Надольнага разглядалася на пасаду кіраўніка Беларусбанка. Аднак яна не атрымала ўхвалення сілавікоў, распавядалі інфармаваныя крыніцы.
Цяпер Надольнага сватаюць у Альфа-Банк.