10.08.2017 / 18:03

Гарачыня дасягнула Грэнландыі: на востраве лёду пачаліся пажары ФОТА 2

Новыя здымкі са спадарожніка паказалі, што побач з ледавіковым шчытом Грэнландыі, на заходнім узбярэжжы вострава, пачаліся маштабныя пажары. Пра гэта паведамляе BBC News.

Фота, якое зробленае спадарожнікам NASA

Пажары рэдка назіраюцца на востраве, 80% тэрыторыі якога пакрыта лёдам таўшчынёй да трох кіламетраў. Аднак пачынаючы ад 31 ліпеня спадарожнікі фіксуюць узгаранні на паўночным ўсходзе ад горада Сісіміут.

На думку экспертаў, гарыць торф, які высыхае праз глабальнае пацяпленне. Кліматолагі сцвярджаюць, што па ўсёй Грэнландыі цяпер менш наземных водаў, з-за чаго расліннасць лягчэй загараецца.

Мяркуючы па здымках, гараць не імхі і не хмызнякі, а якраз торф. Лінія агню застаецца стабільнай, у адрозненне ад характэрнай для лясных пажараў карціны — гэта яшчэ адзін доказ згарання торфу. Навукоўцы ўпэўненыя, што ўзнікла такая сітуацыя з-за таго, што вечная мерзлата паступова растае. Цяперашнія пажары — самыя маштабныя ў Грэнландыі за 15 гадоў працы інструмента MODIS на спадарожніку Terra, які вядзе назіранні за станам планеты.

Навукоўцы асцерагаюцца, што сажа ад тарфяных пажараў асядзе на ледавіку, што будзе спрыяць яго далейшаму раставанню. Пакуль у іх надзея толькі на абяцаныя метэаролагамі дажджы, якія могуць згасіць пажары.

0
Алексей / Адказаць
12.08.2017 / 10:42
"Ученые опасаются, что сажа от торфяных пожаров осядет на леднике, что будет способствовать его дальнейшему таянию. Пока у них надежда только на обещанные метеорологами дожди, которые могут потушить пожары. Ученые опасаются, что сажа от торфяных пожаров осядет на леднике, что будет способствовать его таянию. Пока у них надежда только на обещанные метеорологами дожди, которые могут погасить пожары." Баден-баден?
0
Харамй / Адказаць
12.08.2017 / 11:16
Глядзеу бог як народы падзялiy? Апостал Павел кажа, а цi нi шмат ты беларусам дау? У лета ад жары не згараць, у зiму не змерзнуць, зноу жа грыбы, ягады, бульбу з амерыкi прывязуць, бабры, дзiкi, лосi, зубры - жыве сабе. Вырай! Падумау бог, I aдказвае сапрауды вырай, таму дам я беларусам дурны урад.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру