Народная артыстка Грузіі Нані Брэгвадзэ адмяніла свой юбілейны канцэрт у Санкт-Пецярбургу. Спявачка ніяк не каментуе сваю адмову, а яе адміністратарка абмежавалася словамі: «I так ясна, чаму».

Канцэрт Брэгвадзэ, якой сёлета споўнілася 70 гадоў, планаваўся яшчэ да расійскай атакі на Грузію. Раней пра адмову ад выступаў у Маскве і Санкт-Пецярбургу заявіў народны артыст Грузіі Вахтанг Кікабідзэ, які таксама адзначыў сёлета 70-гадовы юбілей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?