Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі за незаконны абарот наркатычных сродкаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Расеец прызнаны вінаватым па ч.3 ст.328-1 і ч.4 арт.328 КК. Гаворка ідзе аб незаконным перамяшчэньні праз дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, а таксама аб незаконных з мэтай збыту набыцці, перавозцы і захоўванні небяспечных наркатычных сродкаў у буйным памеры, учыненых арганізаванай групай.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку. Грамадзяніна РФ па падазрэнні ў збыце наркотыкаў затрымалі супрацоўнікі наркакантролю Фрунзенскага РУУС. Яго ўзялі з доказамі злачынства 18 студзеня на праспекце Пушкіна ў Мінску. Пры ім выяўлена і канфіскавана каля 468 г гашышу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0